5 снежня нацыянальная забастоўка набыла ў Францыі нябачаны за доўгія гады маштаб. Пра гэта паведамляе RFI.
Паводле папярэдніх звестак, у «чорны чацвер» страйкаваў кожны пяты з 5,5 млн французскіх дзяржслужачых. Таксама раніцай у 30 гарадах краіны больш 180 000 чалавек выйшлі на пратэставыя акцыі перад галоўнай маніфестацыяй у Парыжы, дзе зачыніліся асноўныя музеі і Эйфэлева вежа. Стачка, якая практычна паралізавала жалезныя дарогі і грамадскі транспарт Парыжа, падоўжана.
У выніку страйку цалкам або часткова закрыліся асноўныя парыжскія музеі і помнікі, у тым ліку Эйфэлева вежа, Вэрсальскі палац ды Луўр. Не працавалі больш за палова чыгуначнікаў. У Парыжы да 9 снежня працуе толькі траціна аўтобусаў і станцыяў метро. Прафсаюзы заяўляюць, што страйкуюць каля 60-70 % школьных выкладчыкаў.
Праз страйкі забастоўкі спыненая праца сямі з васьмі французскіх нафтаперапрацоўчых заводах. На атамных і цеплавых электрастанцыях страйкуе больш за 85 % персаналу.
Месцамі адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй.
Прычынай пратэсту стала радыкальная рэформа пенсійнай сістэмы прэзідэнтам Эманюэлем Макронам. Напачатку 2020 года ён плануе правесці яе праз парламент.
Рэформа прадугледжвае пераход з 2025 года ад складанай сістэмы з 42 розных рэжымаў да ўніверсальнай. Яна змяняе прынцып налічэння пенсіяў і ўводзіць сістэму пенсійных балаў. Пры захаванні пенсійнага веку ў 62 гады для атрымання поўнай пенсіі без вылікаў французам давядзецца працаваць да 64-х.
Свае прычыны да пратэстаў ёсць у розных катэгорый працаўнікоў. Гэтак, настаўнікі асцерагаюцца зніжэння памеру сваіх пенсіяў, а транспартнікі абараняюць свой права выходзіць на пенсію датэрмінова.
МГ belsat.eu