Падчас паседжання ў «справе БелТА» суд распачаўся з допыту пацярпелага боку. Інтарэсы дзяржаўнай кампаніі прадстаўляюць адвакаты Ляскоўскі і Панкоў, ад «СБ. Беларусь сегодня» – намеснік рэдактара аддзелу прававой работы Аляксей Шпілеўскі.
Першым у якасці сведкі суд правёў допыт Віталя Галіноўскага, які з’яўляецца, кіраўніком цэнтру сувязі і аўтаматызаванай сістэмы БелТА. У яго абавязкі ўваходзіць бесперабойная праца кампутарнай сістэмы.
Па словах Галіноўскага, аддзел маркетынгу паведамляе яму, калі зʼяўляецца новы падпісчык. Яму выдаюць лагін і пароль.
«Мы адпраўлялі пароль падпісанту па факсе. Тыповая праблема – дастаўка пароляў. Не мы першыя з ёй сутыкнуліся. Што нам, курʼерам было трэба іх дастаўляць»? – засведчыў на судзе Галіноўскі.
Паводле слоў дзяржабвінаваўцы, БЕЛТА быў нанесены ўрон на суму 52 320 рублёў, а таксама падарваны аўтарытэт і дзелавая рэпутацыя. Шкода «СБ. Беларусь сегодня» склала 18 172 рублі.
Марына Золатава заявіла, што віну не прызнае.
СК, belsat.eu