«Bellingcat»: найміты з «Вагнэра» атрымалі пашпарты там жа, дзе «Башыраў» і «Пятроў»


Каманда «Bellingcat» праверыла інфармацыю Службы бяспекі Украіны пра сувязь вагнэраўцаў і ГРУ.

Нумары пашпартоў, апублікаваныя СБУ 28 студзеня, былі ўбітыя ў базу ўнутрырасейскіх пералётаў. Апынулася, што ўладальнікі гэтых пашпартоў ляталі ў Краснадар або з яго. Вядома, што пад Краснадарам знаходзіцца база прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».

Hавiны
Баевікі ПВК Вагнэра прыязджалі ў Беларусь і зрабілі тут новыя дакументы. Расследаванне «Белсату»
2018.10.29 14:20

«Bellingcat» звяртае ўвагу, што гэта ўскосна даказвае, што вагнэраўцы звязаныя з ГРУ. Нумары пашпартоў, апублікаваных СБУ не «супярэчаць нумарам», якія раней атрымалі сусветна вядомыя працаўнікі ГРУ «Башыраў» і «Пятроў». Паводле «Bellingcat», вагнэраўцы маглі атрымаць дакументы ў тым жа пашпартным стале, дзе іх атрымалі падазраваныя ў атручванні Скрыпаля агенты ГРУ.

Абноўлена
У Еўразвязе ўзгаднілі ўвядзенне санкцый супраць чатырох «афіцэраў ГРУ»
2019.01.16 15:13

«Мы не можам адназначна пацвердзіць заяву СБУ, што выдача гэтым наймітам замежных пашпартоў з паслядоўнымі нумарамі даказвае іхную сувязь з ГРУ. Аднак відавочна, што такая масавая выдача пашпартоў федэральным органам [гэты пашпартны стол звычайна не выдае пашпарты цывільным асобам. – Заўв. Belsat.eu] магла быць здзейснена выключна пры актыўным адабрэнні дзяржаўных органаў, нават калі гэта не абавязкова было ГРУ», пішуць аўтары мінірасследавання.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў