Беларускія ВНУ на два тыдні падоўжаць вакацыі тым кітайскім студэнтам, якія з’ехалі дадому. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкаю на прэс-службу Міністэрства адукацыі.
Вакацыі ў кітайскіх студэнтаў пачаліся ў канцы студзеня і мусілі скончыцца ў пачатку лютага. Праз сітуацыю з каронавірусам 2019-nCoV іх было вырашана падоўжыць.
Каб не было прабелаў у навучанні, для студэнтаў з Кітаю складуць індывідуальныя графікі.
У ВНУ Беларусі навучаюцца амаль 4 тыс. кітайскіх студэнтаў. Міністэрства адукацыі ўдакладняе, колькі з іх адправіліся на вакацыі дадому.
Раней прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя распавялі, што выпадкаў каронавірусу ў нашай краіне не выяўлена. Адзіныя захады, якія цяпер зрабілі медыкі, – кантроль у нацыянальным аэрапорце.
МГ belsat.eu