У Менску на адным з будынкаў у раёне вуліцы Аранскай зʼявілася выява «зялёнага чалавечка» – узброенага жаўнера ў рыштунку, падобным да рыштунку расейскіх спецназаўцаў ГРУ. Менскія камунальнікі ўступілі з ім у бескампрамісны бой.
Выява «зялёнага чалавечка» – гэта аплікацыя, накладзеная на размаляваны мур трансфарматарнай будкі. Сцены размаляваныя фарбамі, з выявамі краявідаў. Але нягледзячы на камуфляж, спецназаўцу не ўдалося «зліцца з мясцовасцю».
Спачатку камунальнікі спрабавалі зняць аплікацыю з дапамогаю шпаталя. Але калі гэта не атрымалася, было прынятае радыкальнае рашэнне – пераўтварыць «зялёнага чалавечка» ў зялёны прамавугольнік з дапамогаю фарбы.
Фота Алеся Сіліча
МЛ, belsat.eu