Беларуская дыяспара ў Польшчы і іншых краінах ЕЗ перадала ў Беларусь гуманітарную дапамогу


Як паведамляе амбасада Беларусі ў Польшчы, 25 красавіка дыпламаты ажыццявілі перадачу Міністэрству аховы здароўя гуманітарнай дапамогі, якую сабралі прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Гуманітарную дапамогу сабрала беларуская дыяспара, якая пражывае ў Польшчы і іншых краінах ЕЗ. Груз перададзены Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медычнага рэагавання Мінздароўя пры дапамозе амбасады Беларусі ў Польшчы і генеральнага консульства ў Беластоку.

Фота – poland.mfa.gov.by

Як адзначылі ў амбасадзе, 93 электронных бескантактавых тэрмометры і 280 пульсаксiметраў былі закуплены ў рамках валанцёрскага руху «#ByCovid19» для барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Hавiны
Як працуе ініцыятыва ByCovid19? Вялікі фотарэпартаж
2020.04.17 07:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў