Сябры Рады Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF) прынялі рашэнне перанесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 года з Беларусі, паведамляе ТАСС.
Міжнародная федэрацыі хакею (IIHF) разгледзела пытанне пераносу ЧС па хакеі з Беларусі падчас адмысловага паседжання.
«Матчы чэмпіянату свету будуць перанесеныя з Менску».
Пакуль не ўдакладняецца, дзе адбудуцца спартовыя спаборніцтвы.
ЧС па хакеі меўся прайсці ў Рызе і Менску з 21 траўня да 6 чэрвеня 2021 года. Але шэраг палітыкаў раскрытыкавалі магчымасць правядзення першынства ў Беларусі з увагі на гвалт сілавікоў у дачыненні мірных грамадзянаў і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека. Адмовіліся фінансаваць спартовыя спаборніцтвы і буйныя кампаніі.
СК belsat.eu