Першыя пастаўкі пачнуцца ўжо праз пару дзён.
Беларусь пачала купляць нафту ў ЗША. Аб гэтым на старонцы Міністэрства замежных спраў напісаў кіраўнік ведамства Уладзімір Макей.
«З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь. Гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасцям, якія мы дасягнулі падчас візіту ў Рэспубліку Беларусі Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампэа», – адзначыў міністр замежных спраў.
У паведамленні адзначаецца, што пакупка амерыканскай нафты – гэта частка дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц забеспячэння і забеспячэнне ўстойлівай працы беларускай нафтаперапрацоўчай прамысловасці.
Першы танкер з 80 тысячамі тонаў нафты для Беларусі ўжо 17 траўня адправіцца з ЗША. Прыбыццё ў порт Клайпеды прызначаны на пачатак чэрвеня, а ў Беларусь патрапіць па чыгунцы адразу на завод «Нафтан». Аб гэтым паведаміў БелТА прэс-сакратар «Белнафтахіму» Аляксандр Цішчанка.
Макей адзначыў, што Беларусь працягвае працу з ЗША па развіцці эканамічных сувязяў паміж краінамі.
«Беларускі бок працягне дзейнічаць у інтарэсах умацавання партнёрскіх дачыненняў з ЗША, якія, згодна з нашымі перакананнямі, уяўляюць сабой унёсак у агульныя намаганні па пераадоленні супярэчнасцяў у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі», – піша Уладзімір Макей.
КТ Belsat.eu