Амерыканская анлайн-крама Love The World прадае прадукцыю з беларускай дзяржаўнай сімволікай – майкі, талстоўкі, красоўкі, чамаданы і нават чахлы на сядзенні.
Гэтак, чамадан з гербам Беларусі абыдзецца ў $59.99 USD. Красоўкі ў колерах сцягу – у $79.99.
Пры гэтым у асартыменце таксама прысутнічае адзенне з беларуска-расейскай сімволікай. Напрыклад, талстоўка з надпісам «Russia and Belarus Together» («Беларусь і Расея разам») будзе каштаваць $79.99.
На незвычайную прадукцыю звярнуў увагу kyky.org.
ІІ belsat.eu