Кіраўнік Беларусі 7 лістапада сустрэўся з дарадцам у справах нацыянальнай бяспекі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Тахнунам бін Заідам ан-Наг’янам. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Бакі абмеркавалі ўжо рэалізаваныя і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго ўжывання ў розных сферах.
«Не ва ўсім зразумелы, не ўсім зразумелы, нават яго актыўныя прапагандысты і распрацоўнікі не ведаюць, да чаго ён у рэшце рэшт прывядзе», – адзначыў Лукашэнка.
Паводле яго, прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця штучнага інтэлекту ў ААЭ заслугоўвае асаблівай павагі.
МГ belsat.eu