14 траўня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся з дэлегацыяй супрацоўнікаў сакратарыята Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на чале з дырэктарам аддзелу дэпартамента палітычных пытанняў, мірабудаўніцтва і міратворчых аперацый сакратарыята ААН Левентам Білманам.
Як паведамілі ў МЗС, бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння ўдзелу Беларусі ў міратворчых аперацыях ААН, а таксама закранулі шэраг пытанняў паглыблення ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ААН на іншых напрамках дзейнасці.
Таксама суразмоўцы закранулі падрыхтоўку сумеснай міжнароднай канферэнцыі для барацьбы з тэрарызмам, якая адбудзецца ў Менску ў верасні.
Андрэй Дапкюнас і Левент Білман пацвердзілі зацікаўленасць у падтрыманні рэгулярных палітычных кантактаў паміж кіраўніцтвам Беларусі і сакратарыятам ААН.
МГ belsat.eu