Старшыня Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Баскаў у эфіры расейскага «Первого канала» адказаў на пытанне, ці будзе зборная Беларусі браць удзел у чэмпіянаце свету:
«Мы вельмі паважаем працу спароўцаў, умеем яе шанаваць. Таму, напэўна, не маем маральнага права дзейнічаць, як нашы апаненты, забіраючы ў спартоўцаў мару, а ў заўзятараў – любімую каманду. Тым больш у нас цяпер маладая зборная. Магчыма, хтосьці ўпершыню паедзе на чэмпіянат свету».
Баскетбалістка Алена Леўчанка раскрытыкавала Дзмітрыя Баскава:
«Калі Вы называеце Фонд спартовай салідарнасці «здраднікамі», то як можна называць людзей, якія маюць дачыненне да смерці Рамана Бандарэнкі? Вельмі цікавае вашае меркаванне. Буду ўдзячная за адказ! Я таксама спадзяюся, што адной з галоўных прычынаў прыезду спадара Фазэля ў Менск было вырашэнне пытання аб вызваленні маёй сукамерніцы Наталлі Хершэ».
Раней Баскаў пракаментаваў рашэнне Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе аб пераносе чэмпіянату з Менску:
«Нам шкада, што Міжнародная федэрацыя хакею і найбуйнейшыя сусветныя брэнды, якія падтрымліваюць развіццё сусветнага хакею, сталі ахвярамі палітычных гульняў вакол Беларусі».
МГМ, belsat