Апублікаваны тэкст Томаса пра аўтакефалію Праваслаўнай царквы Украіны


Дакумент з’явіўся на сайце Сусветнага патрыярхату на англійскай, грэцкай і ўкраінскай мовах.

«Мы прызнаем аўтакефальную царкву нашай духоўнай дачкой і ўсталёўваем яе ў межах суверэннай тэрыторыі Украіны, а таксама заклікаем усе сусветныя праваслаўныя цэрквы прызнаваць яе як сястру і згадваць пад імем «Найсвяцейшая царква Украіны», – гаворыцца ў тэксце дакументу.

Сусветны патрыярхат пакідае ў сваёй юрысдыкцыі ўсе цэрквы і манастыры, размешчаныя на тэрыторыі Украіны. Таксама падкрэсліваецца, што ПЦУ заўсёды павінна вырашаць усе свае пытанні праз Канстанцінопаль.

5 студзеня Сусветны патрыярх Варфаламей падпісаў Томас, якім прадставіў незалежны статус Праваслаўнай Царквы Украіны, аб стварэнні якой было абвешчана на Аб’яднаўчым саборы 15 снежня 2018 года. РПЦ не прызнала рашэння аб наданні аўтакефаліі і заклікала сваіх вернікаў не маліцца ў цэрквах Канстанцінопальскага патрыярхату.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў