Амаль 300 расейскіх турэмшчыкаў заразіліся каронавірусам


271 супрацоўнік Федэральнай сістэмы выканання пакаранняў Расеі і 40 зняволеных заразіліся каронавірусам, паведамілі kommersant.ru у прэс-службе ведамства.

Па стане на 28 красавіка, ва ўстановах Федэральнай сістэмы выканання пакаранняў Расеі зрабілі больш за 18 тыс. тэстаў на каронавірусную інфекцыю.

У калоніях, якія знаходзяцца ў рэгіёнах са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, уведзены «рэжым асаблівых умоваў», гаворыцца ў паведамленні. Там спынілі прыём пасылак і перадач, а таксама вываз падазраваных, абвінавачаных ды асуджаных на судова-следчыя дзеянні.

Па стане на 28 красавіка ў Расеі было зарэгістравана 94 тыс. выпадкаў інфікавання каронавірусам. Прэзідэнт Расеі працягнуў рэжым самаізаляцыі да 11 траўня.

ВІДЭА
«Дзе каранцін б*****?» У Якуціі праз каронавірус працаўнікі кампаніі «Газпром» выйшлі на мітынг
2020.04.28 17:54

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў