Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву адпусцілі пасля складання пратаколаў


Як беларуская дзяржава гарантуе свабоду слова і працу журналістаў

Паглядзіце, як беларуская дзяржава гарантуе свабоду слова і працу журналістаў у нашай краіне.У Берасці затрымалі журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву.Журналісты мяркуюць, што затрыманне звязанае з тым, каб ізаляваць іх на час чарговай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 3 marca 2019

На берасцейскіх журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», міліцыя склала адміністратыўныя пратаколы паводле арт. 22.9 КаАП («Парушэнне Закону аб СМІ»). Падставаю для складання пратаколаў стала асвятленне акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу 17 лютага.

Леўчука і Харытонаву затрымалі прэвентыўна перад чарговай акцыяй супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, што прайшла сёння ў Берасці. Паводле журналістаў, іх затрымалі адмыслова, каб яны не маглі асвятляць акцыю. У пастарунку Ляўчук і Харытонава правялі прыблізна 2 гадзіны.

Момант затрымання Мілана Харытонава транслявала ў жывым эфіры ў «Facebook’у»:

Opublikowany przez Milanę Kharytonavą Niedziela, 3 marca 2019

Як распавёў belsat.eu Алесь Ляўчук, у затрыманні прымалі ўдзел міліцыянты Дзмітрый Бабрукевіч, Руслан Хацько і Андрэй Шмялёў. Апошнія двое непасрэдна скруцілі журналісту рукі, Шмялёў пры гэтым абражаў Алеся і пагражаў закрыць яго на содні.

Заўтра Мілану Харытонаву і Алеся Леўчука будуць судзіць. Адзначым, што за апошнія дні на берасцейскіх журналістаў склалі ўжо 5 пратаколаў і ва ўсіх сведкам ідзе ўчастковы Павел Мартынаў.

Нагадаем, кожную нядзелю берасцейцы збіраюцца на галоўнай плошчы гораду, каб абмеркаваць праблему акумулятарнага заводу і іншыя пытанні. Людзі прыходзяць на плошчу без лозунгаў, плакатаў ці транспарантаў, гутараць і кормяць купкі галубоў.

Hавiны
Год пратэстаў супраць акумулятарнага заводу: берасцейцы зноў сабраліся на галоўнай плошчы гораду
2019.02.24 15:21

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў