Затрыманага за перформанс з афарбаваннем помніка расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну актывіста Піліпа Шаўрова перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.
«Маладафронтавец Піліп Шаўроў ужо на Валадарцы. Пакуль прад’яўляюць 339 ч1 – «Хуліганства», – паведаміў у Facebook сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
Маладафронтавец Піліп Шаўроў ужо на Валадарцы. Пакуль прад'яўляюць 339 ч1 – "Хуліганства".Неўзабаве МФ мае запусьціць збор сродкаў, каб падтрымаць сям'ю.Свабоду палітычнаму вязьню Піліпу Шаўрову!
Opublikowany przez Павел Севярынец Czwartek, 23 stycznia 2020
Малады фронт у сваім тэлеграм-канале абяцае неўзабаве распачаць збор ахвяраванняў для падтрымання актывіста і чальцоў ягонай сямʼі.
17 студзеня стала вядома, што невядомыя размалявалі чырвонай фарбай помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну, усталяваны ў скверы каля гасцініцы «Беларусь».
19 студзеня міліцыяй Цэнтральнага раёну Менску па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганства быў затрыманы актывіст Маладога фронту Піліп Шаўроў.
МГ belsat.eu