У Менску адмененая прэс-канферэнцыя, на якой планавалася распавесці пра тое, як забяспечвалася грамадская бяспека падчас святкавання Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
У ёй мусілі ўзяць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных справаў, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пачатак мерапрыемства планаваўся на 12:00 4 ліпеня, але раніцай стала вядома пра адмену.
Прэс-канферэнцыя была скасаваная пасля таго, як 3 ліпеня адбыліся выбухі салютных установак, у выніку чаго загінула адна жанчына і яшчэ каля дзесяці чалавек пацярпелі.
МГ belsat.eu