У Менску адбыўся вечар беларускай ЛГБТ- і кўір-паэзіі ў межах Тыдня супраць фашызму і антысемітызму ў Беларусі. Дзесяць паэтак і паэтаў прэзентавалі свае творы. Яны напісаныя ЛГБТ- і кўір-людзьмі, якія жывуць у Беларусі. Сярод іх – Наста Манцэвіч, Крысціна Бандурына, Алена Пятрова ды іншыя.
Адна з заяўленых тэмаў дыскусіі – разбурэнне стэрэатыпаў пра гетэрасексуальнасць любоўнай лірыкі.
Зарганізаваў вечар «Makeout», імпрэза прайшла ў прасторы «Другі паверх».
АА belsat.eu