Ад кітайскага каронавірусу памерлі ўжо 170 чалавек


У Кітаі працягвае расці колькасць людзей, якія загінулі ад новага каронавуірусу 2019-nCoV. Пра гэта паведамляе дзяржаўны камітэт КНР у пытаннях аховы здароўя.

Паводле стану на поўнач 29 студзеня колькасць загінулых узрасла да 170, з іх за апошнія суткі памерлі 38 чалавек. Яшчэ 31 чалавек знаходзіцца ў цяжкім стане.

Hавiны
Каронавірус? У Магілёве шпіталізавалі двух чалавек з тэмпературай
2020.01.29 16:07

Агулам пацверджаныя 7711 выпадкаў захворвання. У 12 167 чалавек – падазрэнне на заражэнне каронавірусам, яшчэ 81 947 чалавек праходзяць медычнае абследаванне, бо кантактавалі з хворымі.

Вядома таксама пра выпадкі захворвання ў 15 краінах. Сярод іх Паўднёвая Карэя, Тайвань, Сінгапур, Японія, Малайзія, Тайланд, Нямеччына, ЗША, Непал, Аўстралія, Камбоджа, В’етнам і Францыя.

Hавiны
Каронавірус у беларускага кіроўцы, што вярнуўся з Кітаю, не пацвердзіўся
2020.01.29 08:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў