Ад каронавірусу памёр 36-гадовы працаўнік буда-кашалёўскага шпіталя


36-гадовы інжынер-праграміст буда-кашалёўскай больніцы Вадзім М. памёр 1 траўня ў гомельскім сухотным шпіталі. Сваякі і калегі памерлага пацвярджаюць, што ў мужчыны было запаленне лёгкіх і каронавірус, паведамляе «Радыё Свабода».

Вадзіма М. прывезлі ў Гомель з буда-кашалёўскай больніцы 23 красавіка. Мужчына знаходзіўся ў цяжкім стане. Лекары, каб выратаваць яго жыццё, паклалі яго пад апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але 1 траўня мужчына памёр.

Сваякі памерлага пацвярджаюць, што ў яго была двухбаковае запаленне лёгкіх і пацвердзіўся каронавірус.

Hавiны
У Беларусі больш за 200 чалавек на апаратах ШВЛ
2020.05.03 12:20

СК belsat.eu

Стужка навінаў