Спецыяльная маніторынгавая місія Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе апублікавала здымак найноўшых расейскіх вайсковых сістэм радыёэлектроннай барацьбы на ўсходзе Украіны.
Паводле з заявай АБСЕ, на здымку раён Паўднёвай Ломуваткі – вялікага сяла ў Луганскай вобласці.
«Беспілотнік Спецыяльнай маніторынгавай місіі заўважыў сістэму радыёэлектроннай барацьбы (Р-330Ж, Житель) на базе КамАЗ-4310 і комплекс радыёэлектроннай барацьбы (Тирада-2) каля Паўднёвай Ломуваткі, 60 кіламетраў на захад ад Луганска», – гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Р-330Ж не першы раз заўважаныя на тэрыторыі, якія падкантрольныя расейскім баевікам. У гэты ж час самы сучасны комплекс Тирада-2 быў заўважаны ўпершыню, піша.
«Тирада-2»– комплекс, распрацоўка якога пачалася ў 2001 годзе. Згодна з дадзенымі расейскіх крыніцаў, ён можа не толькі змагацца з наземнай сувяззю, але і выводзіць са строю спадарожнікі сувязі.
Афіцыйнае паведамленне пра існаванне комплексу зробленае ў 2017 годзе. У жніўні 2018 года быў падпісаны першы кантракт на пастаўкі «Тирада-2» расейскай арміі, гаворыцца ў паведамленні «Інформнапалм».
Гэта далёка не першы раз, калі найноўшае расейскае ўзбраенне знаходзяць на тэрыторыі, якая падкантрольная баевікам, якія фармальна не падпарадкоўваюцца Маскве. Таксама ў руках баевікоў ці расейскіх войскаў без апазнавальных знакаў на тэрыторыі Украіны былі расейскія танкі, бронетранспарцёры, сістэмы супрацьпаветранай абароны і іншая тэхніка.
У 2014 годзе расейскія жаўнеры без апазнавальных знакаў неаднаразова траплялі ў палон да ўкраінскіх войск.
Відэа допыту палонных украінскімі жаўнерамі
Спецыяльная маніторынгавая місія Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе была арганізаваная ў сакавіку 2014 года для кантролю за сітуацыяй у раёне расейска-украінскага канфлікту. Назіральнікі АБСЕ знаходзяцца ў Херсоне, Адэсе, Львове, Івана-Франкоўску, Харкаве, Данецку, Днепры, Чарнаўцах, Луганску і Кіеве. Дадатковыя патрульныя цэнтры знаходзяцца ў Краматорску, Паўночнаданецку і Марыупалі. Зараз місія складаецца прыкладна з 756 міжнародных супрацоўнікаў з 40 краін АБСЕ.
Аляксандр Гелагаеў belsat.eu