Паводле ААН, узровень захворвання і смяротнасці, звязаных з вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) і выкліканага гэтым вірусам сіндрому набытага імуннага дэфіцыту (СНІД) зніжаюцца па ўсім свеце. Пра гэта паведамляе golos-ameriki.ru.
У справаздачы, што была апублікаваная Абʼяднанай праграмай ААН па ВІЧ / СНІДу (UNAIDS) напярэдадні Сусветнага дня СНІДу (адзначаецца 1 снежня), гаворыцца, што цяпер у свеце жывуць амаль 38 мільёнаў чалавек, заражаных ВІЧ-інфекцыяй – вірусам, які патэнцыйна можа прывесці да СНІДу і смерці.
Пры гэтым больш за 24 мільёнаў пацыентаў атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію, з дапамогай якой людзям атрымоўваецца паспяхова кантраляваць вірус і весці звычайны лад жыцця. Колькасць людзей, якія атрымліваюць тэрапію, значна вырасла ў параўнанні з 2010 годам, калі па ўсім свеце лекі атрымлівалі толькі каля 7 мільёнаў чалавек.
Паводле UNAIDS, каля 8 мільёнаў жыхароў Зямлі не ведаюць пра тое, што яны заражаныя ВІЧ-інфекцыяй. Смяротнасць ад хваробаў, выкліканых СНІДам, скарацілася ў параўнанні з 2004 годам напалову. Летась ахвярамі віруса сталі каля 770 тысяч чалавек.
Паводле дырэктара нью-ёркскага прадстаўніцтва UNAIDS Нінан Варугезэ, асноўныя дасягненні ў барацьбе з ВІЧ былі дасягнутыя ў краінах Усходняй і Паўднёвай Афрыкі, аднак, да прыкладу, ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі тэмпы захворвання не змяншаюцца.
Больш за палову ўсіх новых выпадкаў інфікавання адзначаюцца ў групах высокай рызыкі. Варугезэ кажа, што рызыка інфікавання ў 22 разы вышэй сярод геяў і спажыўцоў інʼекцыйных наркотыкаў, у 21 разоў вышэй сярод работнікаў сэкс-індустрыі і ў 12 разоў вышэй сярод трансгендэраў у параўнанні з грамадствам у цэлым.
Паводле ацэнак UNAIDS, у 2020 годзе на барацьбу з ВІЧ ва ўсім свеце спатрэбіцца больш за $ 26 мільярдаў.
ІІ belsat.eu