Віталь Н., якога шукалі цягам 25 студзеня ў Менску, знойдзены. Пра гэта паінфармавала ў тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
«На працягу гадзіны пасля паведамлення аб вышуку ў менскую міліцыю патэлефанаваў кіроўца аўтобусу. Ён распавёў, што, прыехаўшы на канечны прыпынак, звярнуў увагу на хлопчыка, які ў аўтобусе быў адзін», – гаворыцца ў публікацыі.
Міліцыянты аператыўна прыбылі па пазначаным адрасе і забралі хлопчыка. Цяпер яго перадалі маці.
Хлопчыка абвясцілі ў вышук адразу пасля таго, як ён сышоў з тэрыторыі ГД «Ждановічы». Высветлілася, што дзіця ўвесь дзень каталася ў аўтобусе, з ім усё ў парадку.
КА belsat.eu