40 тыс. чалавек прабеглі менскі паўмарафон


Менскі паўмарафон.
Фота: Reuters/Forum

У Менску 15 верасня адбылася самая масавая бегавая падзея Беларусі – Менскі паўмарафон. Удзел у ім, паводле звестак арганізатараў, прынялі каля 40 тыс. чалавек.

Сярод ўдзельнікаў марафону былі міністры Уладзімір Калтовіч, Максім Ермаловіч і Сяргей Кавальчук, прызёры алімпійскіх гульняў Камандар Маджыдаў, Ксенія Санковіч, Любоў Чаркашына, з дзясятак дэпутатаў, кіраўнікі вядомых кампаніяў, музыкі, мадэлі, у тым ліку вядомая сваімі палітычнымі амбіцыямі «Міс Беларусь-2018» Марыя Васілевіч, ды іншыя.

Удзельнікі Менскага паўмарафону.
Фота: Reuters/Forum

Першы Менскі паўмарафон прайшоў у 2013 годзе. Традыцыйна ён прымеркаваны да свята гораду. У 2018 годзе траса паўмарафону ўбачыла больш за 35 000 аматараў бегу з 53 краін свету.

Відэарэпартаж Віталя Бабіна з Менскага паўмарафону глядзіце ў поўным выданні навінаў за 15 верасня

МГ belsat.eu

Стужка навінаў