4-гадовы ўнук чальца расейскага ЦВК набыў кватэру за $ 7 млн


Унук чальца Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі Барыса Эбзеева Артур купіў кватэру ў цэнтры Масквы коштам больш за $ 7 млн і плошчай 274 квадратныя метры. Зрабіў гэта Артур Эбзееў у 2009 годзе, калі яму было чатыры гады. Такія звесткі публікуе Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

У ФБК адзначаюць, што хлопчык менавіта купіў кватэру на сваё імя, а не атрымаў яе ў падарунак. Пры гэтым ні ў ягонага дзеда, ні ў бацькі, які на той момант працаваў у Пенсійным фондзе, не было такіх грошай з афіцыйных даходаў.

Hавiны
У Расеі паліцыя зладзіла ператрус у працаўнікоў ФБК
2019.08.08 09:49

Ужо сямігадовы Артур Эбзееў прадаў кватэру афшору з Брытанскіх Віргінскіх астравоў. Грошы ад продажу пайшлі на набыццё дому на элітнай Рублёўскай шашы.

Барыс Эбзееў у 1991-2008 гадах быў суддзёй Канстытуцыйнага суду. Затым тры гады ўзначальваў Карачаева-Чэркесію. У 2013-2016 гадах чыноўнік быў кіраўніком Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі. У 2016 годзе ён стаў чальцом Цэнтральнай выбарчай камісіі, а ў 2017 годзе прадставіў праект адмовы рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Аляксея Навальнага.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў