Сілавікі затрымалі шасцёх менчукоў за вывешаныя разам украінскі і бел-чырвона-белы сцягі


У пачатку кастрычніка, у дзень, калі ўзарвалі Крымскі мост, у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры электралініяў невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. Праз некалькі тыдняў сілавікі адшукалі менчукоў, якія гэта зрабілі. Супраць іх завялі крымінальную справу.

Вывешаныя сцягі. Скрыншот з відэа: pressmvd/Telegram

У прэс-службе МУС паведамілі, што падчас аператыўна-вышуковых захадаў міліцыянты затрымалі шасцярых менчукоў векам ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта і вывесілі сцягі, а адзін з затрыманых «сфатаграфаваў вынік і даслаў фота для размяшчэння ў розных інтэрнэт-рэсурсах».

З затрыманымі запісалі «пакаяннае» відэа. Супраць мужчынаў пачалі крымінальную справу за зацятае хуліганства (арт. 339 КК).

Затрыманыя за вывешванне сцягоў. Крыніца: viasna96/Telegram
Hавiны
Экс-палітзняволеная Наталля Хершэ атрымала прэмію «Мужнасць»
2022.10.30 17:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў