Еўразвяз прыпыніў пагадненне аб спрашчаным візавым рэжымам з Расеяй. Пры гэтым поўнай візавай забароны не будзе, паведамляе Reuters.
Краіны Еўразвязу не дасягнулі кансэнсусу ў справе поўнай забароны на выдаванне візаў грамадзянам Расеі. Але пры гэтым дамовіліся аб прыпыненні дзеяння пагаднення пра спрошчаную працэдуру выдавання візаў.
Міністр замежных справаў Вугоршчыны Петэр Сіярта заявіў, што большасць краінаў ЕЗ падтрымалі прыпыненне дзеяння пагаднення, якое спрашчае выдаванне візаў расейцам.
Сярод краінаў аб’яднанай Еўропы Польшча, Чэхія, Літва, Латвія і Эстонія выступаюць за поўную забарону турызму для грамадзянаў Расеі. Нямеччына і Францыя ў сваю чаргу заяўляюць, што такая захада контрпрадуктыўная, бо простым расейцам усё роўна трэба дазволіць доступ на Захад.
Алена Аляксандрава belsat.eu