У Віцебскай вобласці будуць судзіць за серыйную педафілію: 103 ахвяры


Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 35-гадовага С. у здзяйсненні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Па справе праходзяць 103 асобы. Аб гэтым паведамляе прэсавая служба Генеральнай пракуратуры.

Генпракуратура Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Sputnik Беларусь

31 ліпеня Генеральная пракуратура РБ паведаміла пра накіраванне ў суд крымінальнай справы ў дачыненні 35-гадовага мужчыны, які спакушаў непаўналетніх. Па звестках пракуратуры, грамадзянін С. на працягу 2014-2021 гадоў «здзяйсняў распусныя дзеянні ў дачыненні да заведама для яго не пацярпелых, у тым ліку малалетніх, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту».

Паведамляецца, што дарослы мужчына скарыстоўваў уліковыя запісы ў сацыяльных сетках ВКонтакте і Instagram для асабістай перапіскі «непрыстойнага і цынічнага зместу».

«У паведамленнях гаворка ішла аб тэмах сексуальнага характару, у якіх абвінавачаны ўзбуджаў у пацярпелых цікавасць да сексуальных аспектаў жыцця і палавой цягі. З некаторымі з іх пасля знаёмства ён здзейсніў палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару», – піша пракуратура.

Пацярпелымі па гэтай крымінальнай справе прызнаны 103 асобы. Расследаваннем справы займалася ўпраўленне Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Пракуратура вывучыла матэрыялы справы і прыйшла да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання і абʼектыўным даследаванні акалічнасцяў злачынстваў. Падазраваны ў злачынствах С. пакінуты пад вартай.

Паводле матэрыялаў справы, дзеянні мужчыны кваліфікаваны па 5 артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: па ч. 1 і ч. 2 арт. 169 («Распусныя дзеянні»), па ч. 1 і ч. 2 арт. 168 («Палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту»), па ч. 2 арт. 343-1 («Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга»), па ч. 3 арт. 172 («Уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства»), і па ч. 2 арт. 167 («Гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару»).

Hавiны
У Пружанах за педафілію затрымалі дзіцячага трэнера па тэквандо
2023.07.06 10:55

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў