Ва Украіне завялі больш за 3,4 тысячы крымінальных справаў на расейскіх вайскоўцаў


Генеральная пракуратура Украіны пачала вытворчасць 3457 крымінальных справаў супраць вайскоўцаў Расеі, напісаў дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк.

Кіеў, Украіна. 28 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Крымінальныя справы распачатыя паводле артыкулу «Парушэнне законаў і звычаяў вайны».

Падаляк заявіў, што расследуюцца самыя цяжкія злачынствы: забойства грамадзянаў, масавы гвалт, здзекі з дзяцей, катаванні.

Усе факты злачынстваў задакументаваныя.

«Наступствы для РФ катастрафічныя ўва ўсіх юрысдыкцыях», – напісаў Падаляк.

Рэпартаж
«Мова катоў яднае людзей». Адэскія экскурсаводы – пра турызм падчас вайны
2022.03.31 13:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў