У ноч на 31 сакавіка ўкраінскія хакеры ўзламалі 5 беларускіх дзяржаўных парталаў. Пра гэта паведаміла суполка хакераў «BanderaHackers» у Twitter.
Былі ўзламаныя сайты:
На раніцу 31 сакавіка ніводзін з гэтых сайтаў не працуе, а на сайце НЦМКЦ размешчанае паведамленне супраць вайны ва Украіне.
«Кожны ракетны абстрэл украінскіх гарадоў адкочвае Беларусь у век папяровай пошты», – пракаментавалі ўзлом хакеры.
Тыдзень таму хакеры «BanderaHackers» заяўлялі пра ўзлом каля 30 сайтаў і базаў звестак беларускіх дзяржаўных арганізацыяў.
АД belsat.eu