У Ваўкавыскай гімназіі № 1 затрымліваюць настаўнікаў.
Тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область» паведамляе, што на гэты момант вядома мінімум пра двух затрыманых.
Нагадаем, што па ўсёй краіне сілавікі штотыдзень чыняць масавыя затрыманні. Гэтак, 27 кастрычніка стала вядома пра аблаву ў Карэлічах, дзе АМАП затрымліваў людзей у мясцовай паліклініцы, доме культуры і райвыканкаме.
24 кастрычніка такі ж хапун адбыўся на Гомельшчыне (Петрыкаў, Тураў, Жыткавічы), тады затрымалі мінімум 9 асобаў. Людзей затрымлівалі жорстка, аднаго схапілі проста ў ложку, папярэдне выламаўшы дзверы ў ягонай кватэры.
Раман Шавель belsat.eu