Смяротнае ДТЗ у Менскім раёне: аўта сутыкнулася з ласём


Увечары 29 кастрычніка каля вёскі Сініла кіроўца «Hyundai» сутыкнуўся з ласём, які раптоўна выбег на праезную частку дарогі.

Пашкоджаны аўтамабіль пасля сутыкнення з ласём.
Фота: Следственный комитет Беларуси / Telegram

У выніку ДТЗ кіроўца і ягоная малагадовая дачка загінулі, паведамляе Следчы камітэт, 39-гадовую жанчыну (жонку загінулага і маці дзяўчынкі) у цяжкім стане даставілі ў шпіталь.

Паведамляюць, што дзяўчынка было не ў аўтакрэсле, а на руках у маці.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэксу («Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула праз неасцярожнасць гібель двух чалавек»).

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў