На волю выйшаў яшчэ адзін палітвязень Дзяніс Кірэшчанка


Сёння, 30 кастрычніка, з наваполацкай калоніі выйшаў палітвязень Дзяніс Кірэшчанка, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў затрыманы 8 жніўня мінулага году ў межах справы аб падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках у Навагрудку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 КК).

Разам з Дзянісам па справе праходзіў палітвязень Уладзімір Гарох.

Уладзімір Гарох (стаіць) і Дзяніс Кірэшчанка ў судзе 15 снежня. Фота «Белсат»

Згодна з абвінавачваннем, пятага жніўня ў Карэлічах падчас сустрэчы з людзьмі Дзяніс паведаміў пра магчымасць выкарыстаць падчас акцый пратэсту пасля выбараў у якасці зброі і аказання супраціву тэлескапічныя дручкі, а таксама прадэманстраваў, як з імі трэба абыходзіцца. Таксама, згодна з абвінавачваннем, ён паведаміў пра асоб, якія гатовыя ўдзельнічаць у масавых беспарадках, а таксама пра магчымасць аплаты.

Рэпартаж
Тона газы для «кактэйляў Молатава»: жыхароў Наваградку судзяць за рыхтаванне масавых закалотаў
2020.12.16 08:13

Спачатку Дзяніс Кірэшчанка ўтрымліваўся ў ізалятары ў Карэлічах, пасля быў пераведзены ў турму Горадні, затым яго перавялі ў Баранавічы ў СІЗА-6. Палітвязень адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі №1.

29 снежня 2020-га ў судзе Наваградскага раёну быў агучаны прысуд: Дзянісу Кірэшчанку прысудзілі 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму, Уладзіміру Гароху – 7 гадоў узмоцненага.

Дзяніс выйшаў на волю 30-га кастрычніка 2021 года, бо адбыў пакаранне цалкам.

Hавiны
На волю выйшаў палітвязень Антон Бяленскі. Ён адбыў паўтары гады «хіміі» за пратэсты
2021.10.30 12:56

АД, belsat.eu

Стужка навінаў