30 кастрычніка Зміцер Фурманаў – былы палітзняволены, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай прыляцеў у Вільню.
У аэрапорце Вільні Змітра сустракалі паплечнікі і дзяўчына Вольга Каракіна, якая трымала галадоўку за яго пад сценамі СІЗА №1 на Валадарскага. Апошні раз яны бачыліся 29 траўня 2020 года ў Горадні падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Тады ж на плошчы і затрымалі Зміцера, Сяргея Ціханоўскага і іншых актывістаў «Краіны для жыцця».
Зміцера Фурманава асудзілі на 2 гады калоніі. Ён выйшаў на волю 21 кастрычніка. Год і тры месяцы Зміцер правёў у СІЗА, дзе дзень залічваецца за паўтара. Таму на волю з калоніі ён выйшаў раней за тэрмін.
На наступны ж дзень пасля вызвалення Зміцер выехаў у Кіеў, адкуль паляцеў у Вільню.
ГГ, belsat.eu