Не толькі міністр, але і ягоны намеснік. Міністэрства ЖКГ працягвае губляць кіраўніцтва


Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі страціла чарговага прадстаўніка свайго кіраўніцтва. Гэтым разам з пасады сышоў намеснік міністра Віталь Смірноў.

Віталь Смірноў.
Фота: mjkx.gov.by

Пастанова ўраду пра звальненне чыноўніка «ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракту» была апублікаваная 30 чэрвеня.

Віталь Смірноў працаваў намеснікам міністра з чэрвеня 2018 года.

Нагадаем, што 30 траўня Аляксандр Лукашэнка звольніў кіраўніка Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэя Хмеля, прызначыўшы яго кіраўніком Гарадзенскага аблвыканкаму. Ён узначальваў міністэрства з 2020 года.

Новага кіраўніка міністэрства не мае.

У выніку ўсіх адставак з кіраўніцтва ведамства застаўся на месцы толькі першы намеснік міністра Генадзь Трубіла.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў