Украіна гатовая аднавіць транзіт расейскага аміяку. Пры адной умове


Украіна гаворыць пра тое, што можа ўзнавіць пастаўкі расейскага аміяку праз сваю тэрыторыю і патрабуе для гэтага ад ААН і Масквы гарантыяў бяспечнага экспарту ўкраінскага зерня, піша Reuters. 

Прэс-канферэнцыя па пытанню адпраўкі першага судна з зернем з Украіны у Басфор. Адэса, Украіна. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: Сельхуда / Белсат

Адпаведную заяву зрабіў намеснік міністра развіцця грамадаў, тэрыторыяў і інфраструктуры Украіны Юры Васькоў.

Як вядома, адным з патрабаванняў функцыянавання зерневай угоды, якія выставіла Расея, з’яўляецца аднаўленне транзіту аміяку з Расеі праз Украіну ў адэскі порт Паўднёвы, адкуль ён ідзе далей на экспарт. Спыненне транспарціроўкі аміяку адбылося пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны.

У прыватнасці, Юры Васькоў выразіў недаўменне, ці сам «аміякаправод нешта вырашае ці не? Калі ён сам нічога не вырашае, то і дыялогу няма».

«Калі гэта [аміяк] ключавое пытанне, то яны, ААН, павінны дакладна сказаць, што калі ўзновіць працу аміякаправод, то ва Украіны будуць такія магчымасці [нармальна экспартаваць зерне] і тады наша вышэйшае палітычнае кіраўніцтва вырашыць, у нашых гэта інтарэсах ці не», – прыводзіць словы намесніка ўкраінскага міністра Reuters.

У траўні стала вядома, што Кіеў можа разгледзець пытанне пра дазвол транзіту расійскага аміяку праз сваю тэрыторыю для далейшага экспарту, але для гэтага патрабуе выканаць умову, каб чарнаморская здзелка па збожжы была пашырана за кошт уключэння большай колькасці ўкраінскіх партоў і больш шырокага спектра тавараў.

Тым не менш 24 траўня прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што ўмовы ўгоды не будуць пашыраныя.

Нагадаем, што 17 траўня зерневая ўгода, заключаная ў ліпені 2022 года, была працягнута яшчэ на два месяцы. Сярод патрабаванняў на яе далейшае працягненне Расея настойвае на выкананні некалькіх умоваў: перападключэнні да сістэмы SWIFT Расейскага сельскагаспадарчага банка, узнаўленні паставак сельскагаспадарчай тэхнікі ў Расею, разблакаванні замежных актываў расейскіх кампаній, звязаных з вытворчасцю, адмене абмежаванняў на страхаванне і перастрахаванне, а таксама ўзнаўленні працы аміякаправоду «Тальяці – Адэса».

Hавiны
Прэзідэнт Турцыі: Зерневая ўгода працягнутая на два месяцы
2023.05.17 20:51

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў