За каментары наконт тэракту ў «Crocus City Hall» затрыманы яшчэ адзін беларус


Падкантрольныя сілавікам Telegram-канал паведамілі пра чарговае затрыманне за каментары ў інтэрнэце.

Хлопец якога затрымалі за каментары наконт тэракту ў «Крокус Сіці Хол».
Фота: viasna96 / Telegram

Хлопец у адным з каментароў выказаў здагадку, што за тэрактам у Падмаскоўі могуць стаяць расейскія спецслужбы.

На «пакаянным відэа», якое выклалі ў сеціва сілавікі, затрыманы кажа, што ён таксама быў зарэгістраваны ў чат-боце плана «Перамога», а ў 2021 годзе пакідаў негатыўныя каментары адносна беларускіх сілавікоў.

Хлопца прымусілі выбачыцца перад сілавымі ведамствамі Беларусі і Расейскай Федэрацыі «за свае якія-небудзь негатыўныя каментары і словы».

Hавiны
Сілавікі актыўна затрымліваюць беларусаў за каментары пра падзеі ў «Крокус Сіці Холе»
2024.03.27 19:24

Нагадаем, затрыманні за «няправільныя» каментары наконт тэракту ў «Crocus City Hall» адбываюцца ў Беларусі ўвесь тыдзень.

Hавiны
Сілавікі затрымалі блогерку, на якую паскардзіўся прапагандыст
2024.03.25 20:17

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў