Беларусы ў сацсетках выступілі супраць зносу помніка Ларысе Геніюш


Беларусы востра адрэагавалі на паведамленні пра раптоўнае знікненне ўначы помніка Ларысе Геніюш у Зэльве. Мясцовыя чыноўнікі сцвярджаюць, што не ведаюць пра лёс помніка, а раней інфаспецназаўка Вольга Бондарава выступіла з ініцыятывай знесці помнік беларускай паэтэсы.

У Зэльве прыбралі помнік Ларысе Геніюш.
Фота: Радыё Рацыя

У сацыяльных сетках беларусы публікуюць вершы Ларысы Геніюш і фотаздымак помніка ў Зэльве, які раптоўна знік уначы.



Міхась Геніюш, унук Ларысы Геніюш, распавёў, што ўначы нехта таемна знёс помнік ягонай бабулі Ларысы Геніюш. Помнік беларускай паэтцы Ларысе Геніюш усталявалі ў 2003 годзе на тэрыторыі царквы Святой Тройцы ў Зэльве. Усталяванне яго не ўзгаднілі з адміністрацыяй гораду, але на адкрыцці адслужылі набажэнства, а сам помнік атрымаў добраславенне царквы.

Інфаспецназаўка Вольга Бондарава звярнулася ў мясцовы райвыканкам, у якім патрабавала патлумачыць законнасць усталявання помніку і патрабавала, каб яго знеслі. Але 29 сакавіка праўладная актывістка атрымала адказ з райвыканкаму, у якім напісана, што мясцовыя ўлады не маюць намеру дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш.

Гісторыі
Магла стаць першай кіраўніцай Беларусі: няскораная Ларыса Геніюш
2023.03.30 19:55

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў