«Выношвалі планы зрынання ўлады». Сілавікі распавялі пра масавыя затрыманні раварыстаў


Тэлеканал «Беларусь 1» распавёў, што ў Наваполацку і Полацку затрымалі больш за 30 асобаў, звязаных з чатам аматараў велапрабегаў.

У сюжэце прапагандыстаў сцвярджаецца, што чат раварыстаў у 2020 годзе выкарыстоўваўся для каардынацыі несанкцыянаваных акцыяў, там распаўсюджваліся заклікі да страйку і байкоту.

«На жаль, назіраецца негатыўная тэндэнцыя ўступлення ў закрытыя, невядомыя чаты, – цытуюць у сюжэце ананімнага сілавіка, – Як паказвае практыка, мэта стварэння такіх суполак нясе дэструкцыйны характар. З апошніх прыкладаў – чат аматараў велапрабегаў. У гэтым чаце пачалі публікаваць розныя заклікі да выхаду на несанкцыянаваныя мерапрыемствы.

Як вынік, гэты чат ператварыўся ў супольнасць, у якой выношвалі і абмяркоўвалі планы зрынання дзейнай улады неканстытуцыйным шляхам. З гэтай нагоды праваахоўнымі органамі былі затрыманыя больш за 30 асобаў».

Прапагандысты апублікавалі шэраг «пакаянных» відэа раварыстаў. Затрыманыя гавораць у роліках, што «паддаліся ўплыву», удзельнічалі ў велапрабегах і былі падпісаныя на «дэструкцыйныя тэлеграм-каналы», дзе публікаваліся «інструкцыі дыскрэдытацыі нашай краіны».

Hавiны
Цэлую сям’ю затрымалі ў Гомлі за «здраду дзяржаве»
2023.12.28 10:17

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў