Лукашэнка пра пасярэднікаў у гандлі: «Мы іх саджаем пачкамі»


Аляксандр Лукашэнка заклікаў будаваць у гарадах Расеі гандлёвыя цэнтры з беларускаю прадукцыяй, каб не выкарыстоўваць пасярэднікаў у гандлі.

Лукашэнка наведвае Першы нацыянальны гандлёвы дом.
Фота: pul_1 / Telegram

Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас наведвання Першага нацыянальнага гандлёвага дому:

«У Пецярбурзе чаму б не пабудаваць такі будынак і завезці тавар. У Маскве, Смаленску, Бранску, Пскове… Побач зусім. І мы маглі б размяшчаць там свае тавары і прадаваць. Расейцы ж не супраць. Асабліва ў Пецярбурзе – людзі ідуць насустрач. Вывозь свой тавар і прадавай. І людзі на беларускае добра рэагуюць. Хацелася б, каб мы над гэтым падумалі.

А не тое, што мы за паўкошту аддаём нейкім жулікам [Лукашэнка меў на ўвазе пасярэднікаў. – Заўв. belsat.eu], і яны наш тавар прадаюць у Расеі. А потым мы іх саджаем пачкамі ў Беларусі ў турму за хабар».

Таму, на думку Лукашэнкі, трэба будаваць гандлёвы дом.

Аналітыка
Ад малака да мяса. Што вядома пра гучныя карупцыйныя справы?
2023.11.30 17:01

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў