У пачатку снежня прыйдзе сапраўдная зіма, пахаладае


Апошнія дні лістапада будуць снежныя, але мароз пакуль не заяўляе пра сябе. У пачатку ж снежня даволі істотна пахаладае, прыйдзе сапраўдная зіма, прагназуюць сіноптыкі.

Морозы в Беларуси, зима, холод, снег, велосипед, деревня, машина, дорога
Фота: Белсат

На 29 лістапада прагназуюць хмарнае надвор’е. На большай частцы Беларусі пройдзе снег, месцамі чакаецца туман, галалёд, наліпанне мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да пяці градусаў марозу, а ўдзень будзе ад чатырох марозу да аднаго градуса цяпла.

30 лістапада ўдзень таксама месцамі пройдзе снег, мокры снег. Пачне халадаць. Уначы чакаюць ад нуля да сямі марозу, удзень будзе ад шасці ніжэй за нуль да аднаго градуса цяпла.

1 снежня будзе хмарна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы – ад мінус двух на захадзе да мінус 13 на ўсходзе Беларусі, ва ўсходніх і цэнтральных раёнах пры праясненнях тэмпература будзе паніжацца да 16 ніжэй за нуль, удзень прагназуюць 1–8 градусаў марозу.

Інтэрв’ю
Актывісты надрукавалі аўтарскі каляндар на кожны дзень 2023 года, каб падтрымаць самвыдат у Беларусі
2022.11.28 14:13

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў