Канфлікт паміж дзвюма групоўкамі прывёў да трагедыі ў Флорыдзе падчас святкавання Гэлаўіну: мінімум два чалавекі загінулі, 18 шпіталізаваныя. Пра гэта паведамляе AP.
Адзін падазраваны цяпер пад вартай, яшчэ як мінімум аднаго паліцыя шукае.
Бойка адбылася ў раёне з некалькімі барамі і клубамі, дзе ў той час было шмат людзей.
На відэа, што трапіла ў сеціва, відаць, як людзі, у тым ліку ў касцюмах на Гэлаўін, п’юць і размаўляюць на вуліцы, калі раздаецца каля дзясятка стрэлаў, а праз некалькі секундаў яшчэ восем.
Некаторыя пасля гэтага пабеглі, некаторыя перакульвалі металічныя сталы і спрабавалі схавацца за імі. На відэазапісе бачна, як супрацоўнікі паліцыі аказваюць дапамогу некалькім параненым на зямлі.
Глеб Нержын belsat.eu