«Пашпартны» ўказ Лукашэнкі назвалі парушэннем міжнароднай канвенцыі


Беларускія навучальныя ўстановы перасталі выдаваць дакументы аб адукацыі паводле даверанасцяў. Гэта прадугледжвае «пашпартны» ўказ Лукашэнкі. Прадстаўнік Пераходнага кабінету ў замежных справах Валер Кавалеўскі назваў такую забарону парушэннем Гаагскай канвенцыі 1961 года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belta.by

Цяпер для атрымання атэстатаў і дыпломаў ды іхных копіяў патрабуецца асабісты зварот або даверанасць, аформленая на тэрыторыі Беларусі. Гэта адзін з відаў адміністрацыйных працэдураў, што трапілі ў скандальны «пашпартны» ўказ Лукашэнкі.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах Валер Кавалеўскі ў каментары «Белсату» адзначыў, што такая забарона – парушэнне Гаагскай канвенцыі, што касуе неабходнасць легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў. Канвенцыю ўхвалілі ў 1961 годзе, да яе далучыліся 124 краіны, у тым ліку Беларусь (у 1992-м).

«У гэтым пытанні рэжым Лукашэнкі наўпрост парушае канвенцыю 1961-га года, якая фактычна гаворыць пра тое, што краіны пагаджаюцца прызнаваць даверанасці, выдадзеныя за мяжою. Мы вывучаем магчымасці, як задзеяць механізмы прымусу да таго, каб даверанасці, выданыя за мяжою, прымаліся ў Беларусі», – заявіў Кавалеўскі.

Hавiны
У Беларусі адмаўляюцца выдаваць атэстаты, дыпломы і іх копіі паводле даверанасцяў
2023.09.29 10:54

Палітык таксама адзначыў, што ўказ Лукашэнкі аб забароне выдаваць пашпарты ў беларускіх амбасадах павысіў цікавасць да гэтай тэмы партнёраў дэмакратычных сілаў. Прызнанне пашпарта Новай Беларусі спросціць жыццё не толькі беларусам, але і ўладам тых краінаў, дзе беларусы жывуць, бо людзі будуць з дакументамі, што сведчаць асобу:

«Пашпарт не толькі дапамагае развязаць практычныя праблемы, ён адмаўляе рэжыму ў магчымасці кантраляваць жыццё людзей за мяжою».

Акрамя перамоваў з партнёрамі, цяпер рыхтуецца да друку ўзору пашпарта, які можна будзе паказаць зацікаўленым бакам.

Указ Лукашэнкі аб парадку выдачы дакументаў набыў моц 7 верасня. Цяпер для шмат якіх юрыдычных працэдураў, якія раней можна было замовіць у амбасадах, неабходна ехаць у Беларусь.

Агляд
На выпадак, калі сабраліся па пашпарт на радзіму: за што затрымліваюць беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы
2023.09.19 17:49

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў