У Пецярбурзе развітваюцца з Прыгожыным і ягоным паплечнікам


На Паўночных могілках у Санкт-Пецярбурзе хаваюць Валерыя Чакалава – паплечніка Яўгенія Прыгожына. Вагнэраўцы пагражаюць журналістам і не пускаюць іх на месца развітання, піша Расейская служба Бі-Бі-Сі. Сёння ж пахавалі і самога Прыгожына.

Серафімаўскія могілкі, дзе, імаверна, пахаваюць Яўгенія Прыгожына. Санкт-Пецярбург, Расея. 29 жніўня 2023 года.
Фота: «Вот Так»

Каля 100 асобаў прыйшлі на Паўночныя могілкі ў Пецярбурзе на развітанне з 47-гадовым Валерыем Чакалавым, які загінуў у авіякатастрофе разам з кіраўніцтвам ПВК Вагнэра. У кампаніі ён адказваў за бяспеку і лагістыку. Паплечнік Яўгенія Прыгожына ўзначальваў звязаныя з апошнім фірмы ў Пецярбурзе, а таксама ў Сірыі.

Адміністрацыя могілак, спасылаючыся на просьбу сваякоў нябожчыка, папрасіла журналістаў нічога не здымаць. Акрамя таго, журналістам перашкаджаюць і пагражаюць вагнэраўцы.

Пазней стала вядома, что самога Яўгена Прыгожына пахавалі на Парахаўскіх могілках Санкт-Пецярбургу, паведаміла ягоная прэс-служба. Пра тое, на якіх могілках будзе пахаваны кіраўнік ЧВК Вагнэра да апошняга не было вядома.

«Развітанне з Яўгенам Віктаравічам адбылося ў закрытым фармаце. Жадаючыя развітацца могуць наведаць Парахаўскія могілкі», – перадае прэс-служба Прыгожына.

Серафімаўскія могілкі, дзе, імаверна, пахаваюць Яўгенія Прыгожына. Санкт-Пецярбург, Расея. 29 жніўня 2023 года.
Фота: «Вот Так»

Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што Уладзімір Пуцін на пахаванне Прыгожына не прыйдзе.

Самалёт з кіраўніцтвам ПВК Вагнэра разбіўся ў Цвярской вобласці Расеі 23 жніўня, праз два месяцы пасля спробы вайсковага мяцяжу. 27 жніўня Следчы камітэт РФ пацвердзіў асобы загінулых. Паводле неафіцыйных версіяў, або бізнес-джэт Прыгожына быў збіты СПА, або на борце выбухнула бомба. У выніку загінулі сем пасажыраў і трое чальцоў экіпажу.

Hавiны
Канал «ВЧК-ОГПУ»: Прыгожын загадзя пакінуў інструкцыі для ПВК Вагнэра на выпадак сваёй гібелі
2023.08.28 11:52

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў