Аналітыка Андрэя Паротнікава абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве


Вайсковага эксперта і палітолага Андрэя Паротнікава абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве – нібыта ён працаваў на польскую выведку. Пра гэта стала вядома з анонсу фільму пра Паротнікава на ОНТ з ягоным удзелам.

Андрэй Паротнікаў.
Фота: euroradio.fm

У дачыненні да Андрэя Паротнікава ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 356 КК («Здрада дзяржаве»). У анонсе да фільму ОНТ, які мае назву «Гісторыя здрадніка. Паротнікаў», намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак заяўляе, што Паротнікаў «мэтанакіравана даў згоду прадстаўніку польскай разведкі на супрацоўніцтва».

У тэлеграм-канале ОНТ паведамляецца, што вайсковы эксперт, нібыта, на працягу некалькіх гадоў за грашовую ўзнагароду выконваў заданні па зборы, аналізе і перадачы звестак у сацыяльнай, палітычнай, эканамічнай і ваеннай сферах, у тым ліку закрытага характару.

Інфармацыя пра тое, што кіраўніка аналітычнага праекту «Belarus Security Blog» Андрэя Паротнікава затрымалі, з’яўлялася яшчэ ў сакавіку. Тады паведамлялі, што эксперта затрымалі ў Маскве, пасля чаго даставілі ў Менск і змясцілі ў СІЗА КДБ. Згодна з анонсам фільму, яго затрымалі пры спробе пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Андрэй Паротнікаў працаваў у Міністэрстве ўнутраных справаў, звольніўшыся з якога, пачаў займацца вайсковай аналітыкай. У верасні 2021 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам пазбавіў званняў былых вайскоўцаў і міліцыянтаў, сярод якіх было імя і Андрэя Паротнікава.

Hавiны
Пацвердзілася затрыманне вайсковага эксперта Андрэя Паротнікава
2023.08.28 18:48

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў