Пяць рыбгасаў будуць вызваленыя ад абавязку пагашаць запазычанасці па крэдытах, выдадзеных «Белаграпрамбанкам» і «Банкам развіцця». Адпаведнае рашэнне №483 ад 24 жніўня прыняў Савет міністраў.
Даўгі будуць дараваны: ААТ «Рыбакамбінат «Любань», ААТ «Рыбгас Чырвоная Слабада», ААТ «Рыбгас «Трэмля», ААТ «Доследны рыбгас «Белае» і ААТ «Альба».
Агульная сума запазычанасці, якая будзе спісаная на 1 ліпеня перавышае Br 10,3 млн, або $ 4,1 млн.
Раней частку даўгоў рыбгасаў у «Белаграпрамбанку» і Банку развіцця выкупіла Агенцтва кіравання актывамі.
МГ belsat.eu