Украінскім шахматыстам рэкамендавалі не паціскаць рукі спартсменам з Беларусі і Расеі


Федэрацыя шахмат Украіны апублікавала заяву, у якой рэкамендавала ўдзельнікам міжнародных спаборніцтваў «устрымацца ад поціскаў рукі з прадстаўнікамі Расеі і Беларусі, незалежна ад таго, пад якім сцягам яны выступаюць». Такая рэкамендацыя з’явілася на старонцы федэрацыі ў Facebook.

Федэрацыі шахмат Украіны. Крыніца: Ukrainian Chess Federation / Facebook

Украінскім шахматыстам таксама параілі не фатаграфавацца з расейскімі і беларускімі спартсменамі, пазбягаць з імі зносін і ў цэлым «устрымацца ад дзеянняў, якія могуць нашкодзіць іміджу Украіны».

У спісе рэкамендацый пазначана наступнае:

1. Утрымлівацца ад рукапацісканняў з прадстаўнікамі Расеі ды Беларусі, незалежна ад таго, пад якім сцягам яны выступаюць.

2. Пазбягаць супольных фота- і відэаздымак з прадстаўнікамі Расеі ды Беларусі.

3. Пазбягаць размоваў з прадстаўнікамі краіны-агрэсара шляхам, не прадугледжаным правіламі шахматаў.

Раней у свеце спорту разгарэўся скандал вакол украінскай фехтавальніцы Вольгі Харлан, якая адмовілася пасля двубою паціснуць руку суперніцы з Расеі Ганне Смірновай. За такія дзеянні (якія фармальна парушаюць рэгламент) Харлан спачатку дыскваліфікавалі з чэмпіянату свету ў Мілане, але потым дыскваліфікацыю скасавалі і дазволілі ёй працягнуць выступы на турніры.

Пасля гэтага Міжнародная федэрацыя фехтавання адмяніла абавязковы поціск рукі пасля паядынкаў.

Таксама Міжнародны алімпійскі камітэт паабяцаў Вользе Харлан дадатковую квоту для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях-2024.

Hавiны
FIE скасавала дыскфаліфікацыю ўкраінскай шаблісткі і дазволіла не паціскаць руку расейцам
2023.07.29 12:36

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў