У Беларусі прынялі сакрэтную пастанову адносна практыкі студэнтаў


29 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале была апублікаваная пастанова Савету Міністраў № 482 ад 26 ліпеня. Дакумент уносіць змены ў пастанову ўраду № 860 ад 3 чэрвеня 2010 года.

Студэнты каля хімічнага факультэту БДУ.
Фота: Белсат

Палажэнне вызначае парадак арганізацыі практыкі навучэнцаў вышэйшых навучальных установаў, падвядзення яе вынікаў, а таксама матэрыяльнае забеспячэнне практыкі.

А вось змены ў гэтае палажэнне праходзяць у пастанове Савету Міністраў пад грыфам «для службовага карыстання».

Нягледзячы на гэты, яны набылі моц з дня прыняцця і нават распаўсюдзілі сваё дзеянне на практыку, якая пачалася раней, з 4 ліпеня.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў