Аналітыкі «Picodi»: Колькасць беларусаў у Польшчы павялічылася за год на 103 тысячы


Колькасць беларусаў у Польшчы складае прыкладна 249 тысяч чалавек. У параўнанні з мінулым годам беларусаў стала больш на 103 тысячы чалавек. Да такіх высноваў прыйшлі аналітыкі платформы «Picodi», якія ў сваіх даследаваннях кіраваліся не толькі афіцыйнай інфармацыяй міграцыйных службаў Польшчы, але вывучылі рэестр імёнаў PESEL.

Паводле статыстыкі польскага Упраўлення ў справах іншаземцаў, дазвол на часовае або пастаяннае знаходжанне на тэрыторыі краіны на красавік 2023 года атрымалі 75,7 тыс. чалавек (гэта 10,5 % ад агульнай колькасці ўлічаных замежнікаў у Польшчы). Але, як зазначаюць аналітыкі «Picodi», у гэтай статыстыцы не ўлічваюцца беларусы, якія ўжо атрымалі польскае грамадзянства. Каб удакладніць лічбу, даследчыкі звярнуліся да рэестр імёнаў PESEL.

Паводле вынікаў даследавання, колькасць беларусаў у Польшчы можна ацаніць прыкладна ў 249 тысяч чалавек. У параўнанні з мінулым годам іх колькасць павялічылася на 103 тысячы.

Інфаграфіка: picodi.com

Агульная колькасць мужчын – 144 тысячы, жанчын – 105 тысяч. Больш за ўсё беларусаў пражывае ў Мазавецкім ваяводстве – 26,4 тысячы чалавек. Самыя распаўсюджаныя імёны мужчын-беларусаў у рэестры – Aliaksandr, Siarhej і Dzmitry.

Даследчыкі не бралі пад увагу беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе візы і міжнароднай абароны.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў