YouTube-канал, тэлеграм-канал, чат і лагатып каналу «Жизнь-малина» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Яны ўнесеныя ў адпаведны спіс Мінінфарму.
Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску 25 красавіка.
«Жизнь-малина» – праект журналіста Мікіты Мелказёрава, у рамках якога ён бярэ доўгія відэаінтэрв’ю ў вядомых беларусаў на актуальныя тэмы. Героямі апошніх інтэрвʼю сталі кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак, Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) і стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ.
АД belsat.eu